У Шчучыне павялічылася літургічная служба алтара

18 сакавіка, у пятую нядзелю Вялікага посту, літургічная служба алтара «Calasanz» у Шчучыне перажывала сваё свята — яе колькасць павялічылася на восем міністрантаў і чатырох лектараў.

Урачыстае прыняцце новых членаў узначаліў а. Вітальд Пяцельчыц SP, пробашч парафіі. Пасля ўступных словаў кандыдаты склалі прысягу вернасці Хрысту і Яго Касцёлу перад сабранымі ў храме вернікамі.

Затым новыя міністранты ўпершыню апранулі белае літургічнае адзенне — комжу, а лектары атрымалі крыжы.

Новым міністрантам і лектарам жадаем мужнасці і вытрываласці ў служэнні пры алтары.

а. Віталь Слука SP, тэкст
Андрэй Арціш, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі