У Шчучыне Літургічная служба алтара і хор «Calasanz» аднавілі свае абяцанні

ws (122)У нядзелю ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету ў Шчучыне Літургічная служба алтара і моладзевы хор «Calasanz» аднавілі свае абяцанні.

Традыцыйна Літургічная служба алтара шчучынскай парафіі аднаўляе абяцанні ў гэты дзень. Падчас Эўхарыстыі да ліку кандыдатаў, якія рыхтуюцца стаць міністрантамі, было прынята сем хлопцаў. Некаторыя з міністрантаў у гэты дзень атрымалі чарговую ступень прыналежнасці да Літургічнай службы алтара, а на заканчэнне ўрачыстасці ўсе міністранты аднавілі свае абяцанні перад вернікамі і пробашчам парафіі а. Вітальдам Пяцельчыцам SP, які ўзначаліў урачыстасці. Міністранты абяцалі сумленна служыць пры алтары, прыкладна сябе паводзіць і быць добрым узорам для ўсіх як у касцёле, так і за яго межамі.

Упершыню ў шчучынскай парафіі свае абяцанні склаў моладзевы хор «Calasanz», просячы заступніцтва св. Юзафа Каласанса і св. Цэцыліі, якую таксама ўспаміналі ў гэты дзень. Удзельнікі атрымалі знакі прыналежнасці да хору (да яго  ў гэтым годзе таксама далучылася сем кандыдатак).

Пасля набажэнства прысутных чакаў салодкі пачастунак і сюрпрыз.

А. Віталій Слука SP, тэкст

Дзмітрый Дзікевіч, фота

для друку для друку