У Шчучыне для выхавацеляў і настаўнікаў адбыўся аплатак

CaptureСупольны аплатак, які сабраў 30 настаўнікаў і выхавацеляў, адбыўся 18 студзеня ў Шчучыне. За фармацыю настаўнікаў у парафіі адказвае пробашч а. Вітальд Пяцельчыц.

Асноўнай харызмай піяраў, якія служаць у Шчучыне, з’яўляецца жыццё, прысвечанае выхаванню дзяцей і моладзі.

Святы Юзаф Каласанс, закладаючы законную супольнасць, ў першую чаргу хацеў, каб гэтае заданне яго паслядоўнікаў выконвалі ў школах, якія фарміруюць розум і сэрца маладых людзей.

У гэтым служэнні важную ролю адыгрываюць не толькі законнікі, але і настаўнікі, якія сваім прыкладам і словам падтрымліваюць айцоў піяраў.

На жаль, у Беларусі на дадзены момант не існуе магчымасці адкрыцця хрысціянскіх школ, але пры піярскіх парафіях ёсць групы для настаўнікаў і выхавацеляў, якія таксама прапануюць сваю дапамогу і служэнне ў розных справах, звязаных з выхаваннем маладога пакалення, напрыклад, дапамагаюць дзецям і моладзі падчас супольных падарожжаў.

а. Віталь Слука SP

для друку для друку