У Шчучыне арганізавалі «Calasanz Day» – дзень прысвечаны святому Юзафу Каласансу

Перад пачаткам Вялікага посту, 25 лютага, у парафіі айцоў піяраў у Шчучыне адбыўся «Calasanz Day» – дзень прысвечаны прысвечаны святому Юзафу Каласансу.

Прычынай для арганізацыі такога дня стала ўрачыстае святкаванне ў гэтым годзе юбілеяў – 400-годдзя існавання закону піяраў і 250-годдзе кананізацыі заснавальніка Ордэна Пабожных школ.

Раніцай і ўвечары 25 лютага, вернікі шчучынскай парафіі маглі прыняць удзел ва ўрачыстых св. Імшах і набажэнствах у гонар святога Юзафа Каласанса, дзякуючы чаму, мелі магчымасць атрымаць адпуст.

Увечары таго ж дня была арганізавана забава для парафіяльнай моладзі і не толькі. У мерапрыемстве прымалі ўдзел таксама людзі з іншых гарадоў Гродзенскай дыяцэзіі, якія аддаюць сябе ў апеку заснавальніку ордэна піяраў.

Нагадаем, што закон айцоў піяраў у сучасным свеце перажывае так званы Каласанскі Год звязаны з юбілейнымі мерапрыемствамі – 400-годдзе з дня заснавання ордэна і 250 гадоў з дня кананізацыі яго заснавальніка – св. Юзафа Каласанса.

У сувязі з гэтым, айцы піяры запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у розных малітоўных мерапрыемствах і не толькі, арганізаваных у гонар св. Юзафа Каласанса, у парафіях, дзе айцы ажыццяўляюць сваю пастырскую паслугу – Шчучын, Ліда (Гродзенская дыяцэзія) і Чавусы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

а. Віталій Слука SP, тэкст і фота

для друку для друку