У Шчучыне адзначылі свята св. Юзафа Каласанса

patrocinium 2014 (10)У апошнія дні восені, а менавіта 27 лістапада, ордэн айцоў піяраў адзначае свята св. Юзафа Каласанса, так званы «Патрацыніум».

Урачыстасць скіравана асабліва на моладзь і дзяцей, якімі апякуюцца піяры. Адважна можна сказаць, што гэта менавіта іх свята. У апошнюю суботу літургічнага года, 29 лістапада для ўсіх, якімі апякуюцца законнікі ў Шчучыне адбылася святочная забава.

У праграме ўсе прысутныя, якія былі падзелены на групы, імкнуліся да перамогі, а разам з тым і да ўтварэння супольнасці.

Мерапрыемства завяршылася супольнай малітвай за ордэн айцоў піяраў і яго выхаванцаў.

а. Віталій Слука SP, тэкст
Дзмітрый Дзікевіч, фота

для друку для друку