У Шчучыне адзначылі 25-годдзе законнага жыцця сясцёр-назарэтанак Марыяны і Нерэі

25-goddze-zakonnaga-zycja1830 кастрычніка ў шчучынскай святыні адбыліся ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя законнага жыцця сясцёр-назарэтанак Марыяны і Нерэі, якія некалі працавалі ў парафіі ў Шчучыне.

Святую Імшу адправіў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP. У сваёй гаміліі ён заахвоціў усіх прысутных да разважання над тэмай паклікання да законнага жыцця. У Эўхарыстыі ўдзельнічаў і пробашч піярскай парафіі ў Лідзе а. Андрэй Агель SP.

Падсумаваннем супольнай малітвы сталі словы ўдзячнасці былых вучняў сясцёр-назарэтанак за клопат, іх час і працу навучання.

У 25 гадавіну жыцця законнага дзякуем Богу за сясцёр і давяраем іх будучыню і пакліканне Найсвяцейшай Панне Марыі.

а. Віталій Слука SP, тэкст і фота

для друку для друку