- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

У Шчучыне адбыўся парафіяльны адпуст

[1]Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, 23 чэрвеня, у Шчучыне адбыўся парафіяльны адпуст.

Эўхарыстыю ў гэты дзень узначаліў новапрэзбітэр Гродзенскай дыяцэзіі  кс. Анджэй Ганчар, які некалькі месяцаў таму наведваў шчучынскую парафію яшчэ як дыякан з місійным казаннем.

Гамілію пра заўсёды адкрытае для чалавека Сэрца Езуса прамовіў кс. Дзмітрый Папянюк.  Гэты святар таксама добра вядомы мясцовым вернікам, дзякуючы душпастырскай практыцы ў Шчучыне і «Канікулам з Богам».

а. Віталь Слука, тэкст і фота