Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, 23 чэрвеня, у Шчучыне адбыўся парафіяльны адпуст.
Эўхарыстыю ў гэты дзень узначаліў новапрэзбітэр Гродзенскай дыяцэзіі кс. Анджэй Ганчар, які некалькі месяцаў таму наведваў шчучынскую парафію яшчэ як дыякан з місійным казаннем.
Гамілію пра заўсёды адкрытае для чалавека Сэрца Езуса прамовіў кс. Дзмітрый Папянюк. Гэты святар таксама добра вядомы мясцовым вернікам, дзякуючы душпастырскай практыцы ў Шчучыне і «Канікулам з Богам».
а. Віталь Слука, тэкст і фота
