У Шчучыне адбылося заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года

11 kl (62)22 мая ў шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы Авільскай адбылося афіцыйнае заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года.

У гаміліі прысутным дзецям і моладзі было нагадана пра годнасць называцца хрысціянінам, а таксама пра тое, што гэтую годнасць трэба бараніць падчас канікул, якія ўжо блізка. Асабліва гэтыя словы былі скіраваны да сёлетніх выпускнікоў, якія паступова ўваходзяць у дарослае жыццё і будуць сутыкацца з рознымі прапановамі сучаснага свету, якія спакушаюць.

На заканчэнне Эўхарыстыі выпускнікі атрымалі фігурку св. Юзафа Каласанса, які з’яўляецца асаблівым апекуном дзяцей і моладзі шчучынскай парафіі. Гэта даўняя традыцыя, паходзячая ад вучняў апошняга класа, сімвалізуе вернасць усім духоўным багаццям, якія атрымалі за гады катэхетычных заняткаў пры парафіі.

Вечарам пры вогнішчы адбылося таксама неафіцыйнае заканчэнне заняткаў з сёлетнімі выпускнікамі.

А. Віталій Слука SP, тэкст

Анастасія Голец, фота

для друку для друку