У Шчучыне адбылося спатканне моладзі з сястрой піяркай

Sestra_pijarka219 лютага ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася сустрэча парафіяльнай моладзі са спецыяльным госцем – сястрой піяркай Марынай, якая таксама родам са Шчучына.

Некаторыя з удзельнікаў сустрэчы не падазравалі, што акрамя айцоў піяраў у Касцёле існуюць таксама манахіні падобнай супольнасці, якія бачаць прыклад наследавання Хрыста ў заснавальніку супольнасці піяраў святым Юзафе Каласансе.

Sestra_pijarka5

У сваю чаргу заснавальніцай Інстытуту Дачок Марыі Сясцёр Пабожных Школ, як гучыць поўная назва супольнасці сясцёр піярак, была святая Паўла Монтал, якую Касцёл успамінае 26 лютага. Святая адкрыла сваё пакліканне ў навучанні і выхаванні, асабліва дзяўчат, ставячы сваёй мэтай падтрымку жанчыны і дапамогу ёй, каб яна як жонка і маці спрыяла будаўніцтву больш справядлівага і братэрскага свету.

Сёння сёстры піяркі служаць ва ўсім свеце, асаблівым чынам ва ўласных школах, вучачы і выхоўваючы дзяцей і моладзь.

Sestra_pijarka1

Удзельнікі сустрэчы ў Шчучыне змаглі даведацца як пра заснавальніцу гэтай супольнасці, так і пра штодзённае жыццё сясцёр піярак. Таксама сястра Марына распавяла аб сваім шляху да манаства.

Sestra_pijarka3

Спадзяёмся, што ў шчучынскай парафіі народзяцца пакліканні не толькі сярод хлопцаў – стаць піярам, але і сярод дзяўчат – наследаваць святую Паўлу Монтал.

а. Віталій Слука SP, тэкст і фота

для друку для друку