У Шчучыне адбылося спатканне для бацькоў міністрантаў і хору «Calasanz»

Schuchyn_spatkanne backoy6 12 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшло чарговае фармацыйна-малітоўнае спатканне для бацькоў міністрантаў і хору «Calasanz».

Галоўную канферэнцыю на тэму: «Бацькі – аўтарытэт для сваіх дзяцей» правяла спецыяльна запрошаная на гэту сустрэчу сястра Ірэны Барцэвіч FMA.

Яна дапамагла ўсім задумацца над тым, ці я добра ведаю сваю дачку, свайго сына? Якія станоўчыя рысы маюць мае дзеці? Ці мы дбаем пра тое, каб быць добрым прыкладам для сваіх дзяцей?

Schuchyn_spatkanne backoy2

Крыху пазней адбылася другая частка спаткання, якая была прысвечана разважанням пра сакрамант споведзі. Іх праводзіў пробашч парафіі а. Віталій Пятельчыц SP.

На заканчэнне спаткання адбылося набажэнства Крыжовага шляху. Разам з бацькамі на супольнай малітве прысутнічалі і дзеці. Тэматыка набажэнства была звязана з прабачэннем у сем’і.

а. Віталій Слука SP, тэкст;
Людміла Казлова, Віталій Варонік, фота

для друку для друку