У Шчучыне адбыліся рэкалекцыі для хлопцаў

img_156621-23 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбыліся восеньскія рэкалекцыі для хлопцаў. У іх прымала ўдзел 9 асоб.

Акрамя тэмы паклікання, разам з айцом Аляксандрам Махначом SP, які адказны за піярскае душпастырства пакліканняў у Беларусі, удзельнікі разважалі таксама аб прысутнасці Бога ў асабістым жыцці чалавека.

Кожны хлопец мог індывідуальна падумаць пра свае адносіны з Богам на практыцы. Асабліва падчас падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, дзе можна сустрэць праўдзівага Бога.

У праграме рэкалекцый знайшоўся таксама час на адпачынак ад штодзённых спраў, якія звязаны з вучобай, а таксама на спартыўныя гульні.

а. Віталій Слука SP

для друку для друку