З 20 па 27 жніўня ў Шчучыне, у парафіі Св. Тэрэзы Авільскай, праходзілі «Канікулы з Богам». Як і штогод, айцы піяры сабралі каля паўтысячы маладых людзей, каб правесці апошнія дні лета менавіта з Богам.
Шмат усмешак, весялосці і пазітыву чакала ўдзельнікаў на працягу ўсяго гэтага часу.
У гэтым годзе было арганізавана шмат новых мерапрыемстваў: новыя танцы, творчыя пляцоўкі, цікавыя конкурсы і квесты. Была таксама і сур’ёзная частка сустрэч: малітвы, канферэнцыі і разважанні. Тут кожны змог знайсці для сябе нешта цікавае і карыснае.
Варта адзначыць, што гэтыя «Канікулы з Богам» былі прысвечаны св. Юзафу Каласансу. Бо гэты год з’яўляецца юбілейным для ордэна піяраў. Роўна 400 гадоў таму святы Юзаф Каласанс заснаваў іх супольнасць.
Таксама для дзяцей і моладзі са Шчучына гэта вельмі важная падзея, паколькі іх святары з’яўляюцца наступнікамі святога Каласанса!
Дыяна Сяргей, тэкст
Кацярына Пярова, Сяргей Хільмановіч, фота
