У Шчучыне адбыліся аднадзённыя рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца прыняць сакрамант канфірмацыі

шчучын11 красавіка ў Шчучыне прайшоў дзень засяроджвання для маладых людзей, якія рыхтуюцца да сакраманту канфірмацыі ў гэтым годзе. У рэкалекцыях прынялі ўдзел амаль усе кандыдаты, каля 40 чалавек.

На працягу дня маладыя людзі праслухалі дзве канферэнцыі, адна з іх на тэму клопату пра Касцёл, і асабліва пра супольнасць, да якой яны належаць, або ў будучыні будуць належыць кандыдаты да бежмавання. Канферэнцыі прамовіў айцец-рэдэмптарыст Андрэй Ядкоўскі.

Другая канферэнцыя выглядзела ў форме сведчання на тэму малітвы, асабліва адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. На гэтай тэме, як добра перажыць хвіліну адарацыі распавяла Алёны Мыслівец. Пасля гэтай канферэнцыі адбылася супольная адарацыя, як вынік сведчання малітвы пакланення. Словы і музычнае афармленне падрыхтавала моладзь з Мінска, якая прыехала, каб дапамагчы ў правядзенні гэтага дня. Напрыканцы правялі гульню на мясцовасці на аснове урыўкаў з Пісання.

Жадаем моладзі больш плённа перажыць прыняцце сакраманту канфірмацыі і добра падрыхтавацца духоўна да гэтага свята.

а. Віталь Слука SP

для друку для друку