У Шчучыне адбылася вігілійная сустрэча для студэнтаў

sustrecha_studentau0326 снежня ў Шчучыне студэнтаў сабрала разам Вігілія. Распачалася сустрэча для былых выпускнікоў святой Імшой, на якой прысутныя сталіся адным цэлым каля алтара і паразважалі над тэмай выбару дабра ў нашым жыцці.

Цёплую сямейную атмасферу, якая склалася падчас Эўхарыстыі, пазней падтрымала супольнае дзяленне аплаткам.

І сапраўды, у гэты вечар прагучалі добрыя і такія патрэбныя словы падтрымкі, самыя шчырыя пажаданні, былі слёзы шчасця, радасці, і ўсмешкі не схадзілі з твараў!

А далей усіх парадавала і прыемна здзівіла неафіцыйная частка сустрэчы! У вялiкай, упрыгожанай зале студэнтаў чакаў салодкі стол і забаўляльная праграма!

Было шмат вясёлых і цікавых конкурсаў, была хвілінка успамінаў у выглядзе прыгатаванай прэзентацыі, а ў канцы з Божым Нараджэннем і надыходзячым Новым годам усіх павіншаваў Зюзя (Дзед Мароз на беларускай мове).

Анастасія Ясюкевіч, тэкст;

Сяргей Хільмановіч і Дзмітрый Дзікевіч, фота

для друку для друку