У Шчучыне адбылася аплатковая сустрэча для міністрантоў, моладзевага хору і іх бацькоў

szczuczyn_aplatak08
Ужо традыцыйна з нагоды свята Божага Нараджэння ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў на дзяленне аплаткай сабралася больш за 60 чалавек.

Усе распачалося з супольнай вячэрняй малітвы — Эўхарыстыі ў парафіяльнай святыні, падчас якой дзеці і іх бацькі прасілі аб міры, адзінстве і радасці ў сваіх сем’ях.

Пасля ўрачыстага блаславення ўсе прысутныя сабраліся ў катэхетычным пакоі і падзяліліся аплаткам, складаючы ўзаемна адзін аднаму святочныя пажаданні.

Наступнай часткай сустрэчы сталі рознага кшталту забавы і конкурсы з мэтай зацікавіць не толькі дзяцей, але і іх бацькоў.

Ну і, вядома ж, якое вігілійнае спатканне абыходзіцца без падарункаў.

Ўсе міністранты, а таксама моладзь з парафіяльнага хору атрымалі смачныя падарункі, а таксама падзяку за ўпрыгожванне сваімі спевамі Літургіі на працягу ўсяго года.

а. Віталь Слука SP, тэкст;

 Людміла Казлова, фота

для друку для друку