У Шчучыне адбылася адпустовая ўрачыстасць

od-2615 кастрычніка парафія ў Шчучыне ўшанавала сваю апякунку – святую Тэрэзу ад Езуса. 

Да адпустовай урачыстасці праз 40-гадзіннае набажэнства парафіян рыхтаваў кс. Андрэй Кеўліч, які служыць у Горках. Падчас духоўных разважанняў ён звярнуў увагу вернікаў на тэму міласэрнасці на прыкладзе прыпавесці пра добрага самараніна, а таксама распавёў пра сітуацыю Касцёла на ўсходніх тэрыторыях Беларусі.

Урачыстую святую Імшу ўзначаліў дэкан Шчучынскага дэканату кс. Юрый Кузьміч.

Вечарам гэтага ж дня была арганізвана штомесячная сустрэча для піярскіх студэнтаў на тэму “Стаўленне хрысціяніна да няверуючых асоб”, падчас якой кс. Андрэй падзяліўся з моладдзю сваім досведам працы на ўсходніх тэрыторыях нашай краіны.

А. Віталій Слука SP, тэкст

Андрэй Арціш, фота

для друку для друку