У Шчучыне адбудуцца духоўныя сустрэчы для юнакоў

rekolekcyi dla unakoyЗ 6 па 8 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца Дні духоўных сустрэч для юнакоў.

Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаецца мужчынская моладзь ва ўзросце ад 15 гадоў… і студэнты, якія хочуць паглыбіць сваю веру, узмацніць сваё сяброўства з Хрыстом каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне.

У межах сустрэчы запланавана супольная і індывідуальная малітва, разважанне Святога Пісання, размова са святаром.

Падчас сустрэч будзе магчымасць абмяняцца сваімі думкамі, задаць пытанні….

Духоўныя сустрэчы — гэта нагода паназіраць за жыццём айцоў піяраў як выхавацеляў дзяцей і моладзі.

Прагнеш распазнаць сваё пакліканне? Езус цябе чакае!

Адрас: Калегіум Ордэна Піяраў, вул. Савецкая 1, 231513, г. Шчучын, Гродзенская вобл.

Просім паведаміць аб удзеле ў сустрэчы да 4 сакавіка.

Кантактны тэлефон:
+375 (29) 789 06 27 (МТС)

для друку для друку