У Шатландыі мусульманіна забілі за віншаванне хрысціянаў з Вялікаднем

pakutnikУ шатландскім Глазга 24 сакавіка 40-гадовы ўладальнік крамы мусульманін Асад Шах быў забіты пасля таго, як размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы віншаванні каталікам і пратэстантам са святам Вялікадня.

Увечары таго ж дня Шах, які з’яўляўся вядомым гандляром ў сваім раёне, быў знойдзены з акрываўленай галавой і шматлікімі нажавымі раненнямі, паведамляе BBC.

Асад Шах і раней размяшчаў у сацсетках запісы, у якіх выступаў супраць гвалту і заклікаў «да безумоўнай сапраўднай любові да ўсяго чалавецтва» і міру паміж прадстаўнікамі ўсіх канфесіяў. У віншаванні, якое каштавала яму жыцця, Шах пажадаў «шчаслівага Вялікадня маёй любай хрысціянскай нацыі».

Па словах мясцовых жыхароў, на Асада Шаха напалі два мужчыны-мусульманіны. Адзін з падазраваных, 32-гадовы мусульманін, ужо арыштаваны.

У пятніцу ў Глазга прайшла масавая памінальная цырымонія па забітым мусульманіне. Паліцыя прызнала забойства здзейсненым па рэлігійных матывах.

krynica.info

для друку для друку