- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

У Серабранцы адбыліся рэкалекцыі для падлеткаў

[1]У мінскім араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля 18-19 лютага адбыліся рэкалекцыі РДС (разважанні аб добрай смерці) для падледкаў 8-11 класаў. Гэтыя два дні прайшлі пад дэвізам «Твая любоў знішчае страх», паведамляе sdb.by [2]

Маладыя людзі, усіх каля 12 чалавек, разважалі пра адносіны з Хрыстом, любоў, свабоду, дзеянне, уменне марыць. Цэнтрам гэтых духоўных практыкаванняў была святая Імша і вячэрняя адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.

Рэкалекцыі пачаліся са смачнай вячэры — гэта быў момант стварэння сямейнай атмасферы, калі можна было свабодна паразмаўляць з сябрамі і падсілкавацца. Потым арганізатары прапанавалі моладзі паглядзець фільм пра моц веры і згуляць у гульню, якая вучыла павазе і асцярожнасці.

Канферэнцыю для падлеткаў падрыхтавала с. Тэреза Сольнічэк FMA. На падставе адной з пропаведзяў Святога Айца маладыя людзі разам разважалі над уменнем любіць. Ключавыя моманты гэтых разважанняў заключаліся ў наступных словах Папы Францішка: «Любоў, іншымі словамі, гэта пасведчанне асобы хрысціяніна, гэта адзіны сапраўдны «дакумент».

Разважанні таксама датычыліся любові паміж хлопцам і дзяўчынай і ўменнем чакаць і берагчы дар адзін аднаго, гаварылі пра свабоду і ўменне выбіраць дабро, казаць «так» і «не», сябраваць з Хрыстом, паднімацца пасля падзенняў, праяўляць любоў у канкрэтных учынках, радавацца.

[3]

Вялікую увагу звярнулі на словы Пантыфіка аб уменні моладзі марыць, без гэтага навыку малады чалавек ператвараецца ў пенсіянера. Як гаворыць Папа Францішак: «Ах, гора тым маладым людзям, якія не ўмеюць мараць, якія не адважваюцца марыць!»

Традыцыйнае салезіянскае «слоўка на дабранач» пасля спаткання з Хрыстом на адарацыі заклікала да жывога перажывання святой Імшы — сустрэчы з Богам, якую трэба з нецярпеннем чакаць. Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB падкрэсліў, што святая Імша з’яўляецца канкрэтным праяўленнем любові да Хрыста, і важна рыхтавацца да яе, важна нават самыя малыя рэчы добра падрыхтаваць: адзенне, спеў, знешні выгляд…

У дзень заканчэння рэкалекцый кс. Павел заклікаў маладых людзей — будучыню Касцёла — карыстацца такімі інструментамі, як катэхэза, РДС і іншыя сустрэчы для свайго духоўнага сталення, а бацькоў заахвоціў дапамагаць сваім дзецям выбіраць дабро.