У санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі прайшло закрыццё Святых Дзвярэй

13 лістапада ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі прайшло закрыццё Святых Дзвярэй, якія на працягу Юбілейнага Года з’яўляліся Брамай Міласэрнасці.

Кармеліты і міласэрнасць

На ўрачыстым набажэнстве прысутнічалі святары Астравецкага дэканату, манахіні, вернікі, а тасама дэлегат біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча —кс. Юзаф Багдзевіч.

gudagai-5

Дэлегат асабліва дзякаваў айцам-кармелітам, якія апякуюцца санктуарыем, за іх ахвярнае служэнне, за добры прыклад святарства, а таксма за гарачыя заклікі як найбольш чэрпаць з Божай ласкі, праслаўляючы Божую Міласэрнасць.

Варта адзначыць, што на працягу гэтага Юбілейнага Года шмат пілігрымаў з Беларусі і з-за мяжы наведалі санктуарый Маці Божай у Гудагаі і прайшлі праз Святыя Дзверы, каб атрымаць адпуст.  А айцы-кармеліты з радасцю прымалі кожнага паломніка і нагадвалі пра самае галоўнае ў жыцці хрысціяніна – міласэрнасць.

Божая міласэрнасць не “зачыняецца”

У гэты дзень вернікі і святары сабраліся на супольнай урачыстай малітве, каб падзякаваць  Богу за ўсе ласкі, якімі Ён надзяліў у гудагайскім санктуарыі.

Напачатку Імшы, якую ўзначаліў кс. Юзаф Багдзевіч, да прысутных з прывітальным словам звярнуўся пробашч гудагайскага касцёла айцец Казімір Мараўскі.

 “Бог любіць нас нават тады, калі мы грэшнікі, любіць і чакае, як міласэрны Айцец сваіх дзяцей, каб  мы вярнуліся і прытуліліся да Яго”, — сказаў святар.

gudagai4

Пробашч санктуарыя  адзначыў таксама, што зачыненая сімвалічна Брама Міласэрнасці не азначае, што “зачыняецца” Божая міласэрнасць.

Увайсці ў таямніцу міласэрнасці

Падчас казання а. Казімір звярнуў асаблівую ўвагу на двух апосталаў міласэрнасці, выявы якіх знаходзяцца на Браме Міласэрнасці гудагайскага санктуарыя – св. Фаўстыну і св. Яна Паўла II.

gudagai2

Святар працытаваў словы, з якімі Езус звярнуўся да св. Фаўстыны: “Не пазнае людскасць супакою, пакуль не звернецца да Маёй міласэрнасці”.

Пробашч таксама  засяродзіў увагу вернікаў на важных інструментах, праз якія можна пазнаць Божую міласэрнасць: абраз Езуса Міласэрнага і Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Дарэчы, урачыстая святая Імша адпраўлялася менавіта а 15-ай гадзіне, гадзіне Міласэрнасці, калі Езус аддаў за ўсіх людзей Свой Дух. Гэта было зроблена для таго, каб яшчэ больш глыбока і моцна ўвайсці ў таямніцу Божага прабачэння, Божай міласэрнасці.

Калі скончылася святая Імша кс. Юзаф Багдзевіч асвяціў памятны знак Года Міласэрнасці, які кожны вернік мог пацалаваць, выходзячы з касцёла. Пасля адбылося сімвалічные закрыццё Святых Дзвярэй.

Ірына Радзевіч, тэкст і фота

для друку для друку