У Санцьяга дэ Кампастэла здзейснены акт вандалізму

На саборы ў Санцьяга дэ Кампастэла невядомы намаляваў сімвалы амерыканскага хард-рок-гурта «Kiss», паведамляе credo.pro.

7 жніўня 2018 года мясцовая паліцыя размясціла фатаграфіі, дзе паказана адна з скульптур на ўваходзе ў храм, аблітая блакітнай фарбай. Твар статуі быў размаляваны яркімі, як маска аднаго з членаў групы, а пад ёй — таксама блакітны фарбай — характэрны для гэтай групы надпіс.

Санцьяга дэ Кампастэла, размешчаны на паўночным захадзе Іспаніі, унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Мэр горада Марцін Нор’ега асудзіў гэты акт вандалізму. Ён адзначыў, што хоць яго горад вядомы «талерантнасцю і адкрытасцю», такія ўчынкі тут недапушчальныя. «Той, хто нападае на культурную спадчыну Санцьяга, нападае на ўсіх нас», — сказаў мэр.

Традыцыя кажа, што ў Санцьяга дэ Кампастэла пахаваны св. апостал Якуб Старэйшы. Яшчэ ад Сярэднявечча да гэтага паломніцкага месца прыводзяць «шляхі св. Якуба» з розных еўрапейскіх краін.

для друку для друку