У салезіянскім араторыі ў Мінску адбылася сустрэча-разважанне аб пакліканні для хлопцаў

systrecha y Minsky_221-22 лютага мінскі араторый імя св. Яна Боска адчыніў свае дзверы для хлопцаў, якія прагнуць распазнаць сваё пакліканне і бліжэй пазнаёміцца з салезіянскім стылям жыцця.

Хлопцы прыехалі на сустрэчу з розных салезіянскіх пляцовак у Беларусі: Дзятлава, Бараўляны, Смаргонь і канешне Мінск.

Сустрэча распачалася ад знаёмства. Пасля ўдзельнікі мелі ўводзіны ў тэматыку сустрэчы і невялікую працу ў групах, у якіх яны знаёміліся з двумя прадстаўнікамі салезіянскага паклікання: бл. Міхалам Руа (святаром) і бл. Стэфанам Шандорам (каад’ютарам).

Пасля супольнай размовы кс. Іван звярнуўся да хлопцаў з канферэнцыяй у якой высветліў, карыстаючыся постацямі салезіянскіх благаслаўлёных два кірункі рэалізацыі паклікання ў Таварыстве св. Францішка Сальскага. Гэтымі кірункамі з’яўляецца безумоўна святарства і пакліканне брата-законніка.

systrecha y Minsky

У рамах перапынку і сумеснага адпачынку хлопцы мелі магчымасць пагуляць у хакей, які выглядаў трошку незвычайна, бо адбываўся ў спартыўнай зале а не на лёдзе.

Пасля спаборніцтваў, хлопцы накіраваліся ў святыню, дзе ўдзельнічалі ў набажэнстве крыжовага шляху. Набажэнства было тэматычным, бо разважанні балі прачытаны з націскам на слова «пакліканне». Пасля 14-й стацыі хлопцы засталіся ў цішыні каб сузіраць уваскрослага Хрыста, які быў прысутны ў залатой манстранцыі на алтары.

У нядзелю удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць выслухаць канферэнцую на тэму распазнання паклікання а таксама паўдзельнічаць у св. Імшы. Супольны абед завяршыў сустрэчу.

Цяпер няхай Дух Святы кліча сваіх супрацоўнікаў да службы.

sdb.by

для друку для друку