У Сальвадоры шукаюць ваенных, што забілі святароў у 1989 годзе

У Сальвадоры паліцыя 6 лютага паведаміла аб пачатку аперацыі па затрыманні 17 былых ваеннаслужачых, абвінавачаных у датычнасьці да забойства шасці святароў-іезуітаў падчас грамадзянскай вайны ў 80-ых гадах мінулага стагоддзя.

Забойства было здзейсненае ва ўніверсітэцкім гарадку сталіцы краіны Сан-Сальвадора ў лістападзе 1989 года. Пяць з забітых святароў были грамадзянамі Іспаніі. У студзені Інтэрпол па запыце іспанскага суда выдаў ордэр на арышт абвінавачаных, паведамляе ВВС.

24 сакавіка 1980 года пад час гаміліі ў кафедральным саборы Сан-Сальвадора снайперам «эскадронаў смерці» быў застрэлены кіраўнік каталіцкай царквы, арцыбіскуп Оскар Арнульф Рамэра, які выступаў супраць эскалацыі гвалту.

Падчас грамадзянскай вайны ў Сальвадоры загінулі каля 75 тысячаў чалавек, яшчэ 8 тысячаў прапалі без вестак.

Грамадзянская вайна ў Сальвадоры вялася паміж урадам краіны і народна-патрыятычнымі партызанскімі сіламі, аб’яднанымі ва Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабундо Марці з 1979 па 1992 год і завяршылася заключэннем мірнага пагаднення, роспускам узброеных фарміраванняў апазіцыі і легалізацыяй ФНВФМ, скарачэннем арміі і перафарміраваннем паліцыі, спыненнем ваеннага кіравання.

krynica.info

для друку для друку