У Рыме адкрылася выстава пра гісторыю эміграцыі сям’і Папы Францішка

Гісторыя эміграцыі ў Аргенціну сям’і Хорхе Марыё Бергольё, будучага Папы Францішка, з’яўляецца адным з лейтматываў выставы пад назвай “Генуя-Буэнас-Айрэс – падарожжа ў адзін канец”, паведамляе Ватыканскае радыё. Яна была арганізавана ў Рыме пасольствам Аргенціны пры Святым Пасадзе і адкрылася 21 красавіка 2017 года пры ўдзеле міністра замежных спраў краіны Сусаны Малкоры.

Як падкрэслівалася на адкрыцці выставы, гісторыя сям’і Папы Францішка з’яўляецца прыкладам таго, наколькі каштоўнай стала прысутнасць італьянскіх эмігрантаў у Аргенціне. Гэта важна разумець у кантэксце сённяшняй дыскусіі, якая праходзіць у Еўропе.

Сям’я Бергольё, родам з П’емонта, пакінула порт Генуі ў лютым 1929 г. Бацьку будучага Папы, які нарадзіўся ўжо ў Буэнас-Айрэсе 17 снежня 1936 г., суправаджалі яго бацькі, Джавані і Роза. Выстава ўключыла ў сябе гісторыю іншых італьянскіх сем’яў, якія з сярэдзіны ХІХ стагоддзя шукалі шчасце за акіянам. Многія вырашылі эміграваць падчас панавання фашызму.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі