У Росіцы заквітнела магнолія

magnoliya_3Яркія здымкі вязуць у гэтыя дні турысты з вёскі Росіца ў Верхнядзвінскім раёне. Каля мясцовай славутасці — касцёла Святой Тройцы — квітнее паўднёвая прыгажуня-магнолія, паведамляе TUT.BY.

Мясцовы касцёл у стылі неаготыкі (1906-1911 гады) — ужо само па сабе цуд. Заміраеш ад яго хараства. А тут яшчэ і такая прыгажосць навокал: дагледжаныя клумбы, алея, якая вядзе да возера Росіца, альтанка на яго беразе.

Каля касцёла і плябаніі — дома святара — растуць пяць кустоў магноліі. Незвычайная для паўночнага краю расліна з’явілася тут па ініцыятыве ксяндза Чэслава Курачка. Добраўпарадкоўваць тэрыторыю каля Росіцкай святыні яму дапамагаюць мясцовыя жыхары і валанцёры з розных гарадоў.

У асноўным магнолія расце ва Усходняй Азіі — у Карэі, Японіі. На тэрыторыі Расіі — на Далёкім Усходзе. Для нашай краіны культура даволі рэдкая.

Але пры неабходным даглядзе «беларускі клімат ёй падабаецца», — кажа кіраўнік Віцебскага народнага клуба кветкаводаў-аматараў Аляксей Пірагоў. У яго на прысядзібным участку ў абласным цэнтры магнолія расце ўжо больш за чвэрць стагоддзя.

magnoliya_2magnoliya_4 magnoliya_5

для друку для друку