[1]Касцёл 1908 года пабудовы згарэў у вёсцы Беласток Томскай вобласці Расіі ў ноч на 19 красавіка. Будынак згарэў цалкам. Магчымая прычына ўзгарання — падзенне слупа электраперадачы, які знайшлі побач з храмам.
Па словах кіраўніка Пудоўскага сельскага селішча Юрыя Севасцьянава, «гэта не падпал», перадае krynica.info [2] са спасылкай на РІА Томск.
Згарэлы храм быў дзейсным, па нядзелях там цэлебраваліся Імшы.
Сяло Беласток вядзе сваю гісторыю з канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Афіцыйнай датай заснавання лічыцца 1898 год, калі сасланыя ў Сібір жыхары Гродзенскай губерні заснавалі невялікае паселішча. У 1908 годзе тут быў пабудаваны касцёл.