У Расіі згарэў пабудаваны перасяленцамі з Гродзенскай губерні касцёл

Касцёл 1908 года пабудовы згарэў у вёсцы Беласток Томскай вобласці Расіі ў ноч на 19 красавіка. Будынак згарэў цалкам. Магчымая прычына ўзгарання — падзенне слупа электраперадачы, які знайшлі побач з храмам.

Па словах кіраўніка Пудоўскага сельскага селішча Юрыя Севасцьянава, «гэта не падпал», перадае krynica.info са спасылкай на  РІА Томск.

Згарэлы храм быў дзейсным, па нядзелях там цэлебраваліся Імшы.

Сяло Беласток вядзе сваю гісторыю з канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Афіцыйнай датай заснавання лічыцца 1898 год, калі сасланыя ў Сібір жыхары Гродзенскай губерні заснавалі невялікае паселішча. У 1908 годзе тут быў пабудаваны касцёл.

для друку для друку