У Расіі адкрылі мемарыял памяці святароў – ахвяраў савецкага рэжыму

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 8 лістапада ўзяў удзел у святкаваннях юбілею заснаванай ім у 1993 годзе каталіцкай духоўнай семінарыі «Марыя — Каралева апосталаў» у Санкт-Пецярбургу.

Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў адкрыццё мемарыяла з прозвішчамі вядомых 425 каталіцкіх святароў, якія загінулі падчас атэістычнага рэжыму ў савецкіх лагерах, а таксама святую Імшу ў касцёле святога Станіслава.

Разам з ім Эўхарыстыю канцэлебравалі Апостальскі нунцый у Расіі арцыбіскуп Чэлестыно Мільёрэ і ўсе расійскія біскупы.

Арцыбіскуп Кандрусевіч у кароткай прамове падкрэсліў, што калі яшчэ не так даўно дзень 7 лістапада лічыўся “чырвоным днём календара”, то сёння ў Каталіцкім Касцёле ў Расіі гэта дзень малітвы за ахвяры таталітарнага савецкага рэжыму і іх праслаўлення.

На думку арцыбіскупа Кандрусевіча, у працэс праслаўлення новамучанікаў арганічна ўпісваецца адкрыццё мемарыялу ў гонар святароў, якія аддалі сваё жыццё за веру.

Krynica.info

для друку для друку