У Ракаве пройдзе сустрэча з экзарцыстам

24 сакавіка ў касцёле Маці Божай Ружанцовай і св. Дамініка ў мястэчку Ракаў адбудзецца сустрэча з экзарцыстам Пінскай дыяцэзіі ксяндзом Андрэем Шутом.

Святар распавядзе пра экзарцызм як вызваленне ад злога духа; растлумачыць, як вызначыць уплыў сатаны, а таксама асветліць сітуацыі, калі чалавек сам «адчыняе дзверы» сваёй душы і іншых людзей для злога духа.

На заканчэнне адбудзецца аднаўленне абяцанняў Хросту як малітва індывідуальнага вызвалення ад уплыву сатаны.

Праграма сустрэчы:

10.00 – 10.30 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, Ружанец (у касцёле);

10.30 – 13.00 — сустрэча з кс. экзарцыстам (у парафіяльным доме);

13.00 — св. Імша (у касцёле).

catholic.by

для друку для друку