У пятую гадавіну смерці кардынала Казіміра Свёнтка прайшла Імша ў Нарачы і Пінску

21 ліпеня, у пятую гадавіну смерці Казіміра Свёнтка, у нарачанскім касцёле цэлебравалася Святая Імша за памерлага кардынала, а ў Пінску, горадзе, дзе спачывае каталіцкі іерарх,  мела сваё завяршэнне акцыя “Кветкі для Кардынала”.

5gadavina swiontak

Нарачанцы заўсёды з вялікай любоўю і пашанай адносіліся да асобы кардынала Казіміра Свёнтка. Не адно пакаленне нарачанскай моладзі выхавана на прыкладзе гэтага ахвярнага пастыра і сапраўднага сведкі веры.

Так, да пятай гадавіны смерці кардынала ў парафіі была аб’яўлена акцыя “Кветкі для Кардынала”, у якой прынялі ўдзел не толькі дарослыя, але нават дзеці і моладзь нарачанскай парафіі.

5gadavina swiontak1

Сімвалічным з’яўляецца тое, што пасля Святой Імшы за памерлага  кардынала ў Пінску, кветкі ў крыпту, дзе спачывае Казімір Свёнтак, прынеслі нарачанцы. Два браты, Данік і Лёня, былі ў Пінску на рэкалекцыях, а маладая мама Каця (былая нарачанка), якая зараз жыве ў Пінску, займалася набыццём кветак і таксама прыйшла ў пінскую катэдру на Святую Імшу, каб дзякаваць Богу за асобу гэтага вялікага чалавека, паведамляе naracz.na.by.

Для нарачанцаў кардынал Казімір Свёнтак пры жыцці быў прыкладам веры, надзеі, любові і прабачэння. І гэты прыклад ужо зараз дае вельмі багатыя плёны.

для друку для друку