У прэзідэнта Філіпін, які зневажаў Бога, знайшлі смяротную хваробу

Раней Дутэртэ заяўляў, што сыдзе ў адстаўку, калі яму дакажуць існаванне Госпада. І ён сапраўды мае намер пакінуць пасаду — з-за таго, што ў яго выявілі перадрак.

Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ зрабіў заяву аб тым, што гатовы сысці ў адстаўку, калі пацвердзіцца ягоны дыягназ. Нядаўна кіраўніка краіны шпіталізавалі з-за абвастрэння сіндрому Баррэтта — гэта захворванне стрававода, якое характарызуецца як перадпухлінны стан.

— Калі пацвердзіцца, што гэта рак, я не буду працягваць сваю агонію ў гэтым офісе або дзе б там ні было яшчэ, — публічна паабяцаў 73-гадовы Дутэртэ.

Нагадаем, філіпінскі лідар нядаўна стаў вядомым ва ўсім свеце з-за сваіх недарэчных выказванняў у адрас Бога. Прэзідэнт Дутэртэ назваў Госпада “дурнем” і іншай лаянкавай фразай. Гэтым кіраўнік дзяржавы выклікаў абурэнне ў філіпінцаў, большая частка з якіх — хрысціяне каталіцкай канфесіі.

Словы Дутэртэ асудзіў мясцовы Касцёл і шырокая грамадскасць краіны.

Неўзабаве філіпінскі лідэр зрабіў яшчэ адну заяву: паабяцаў сысці ў адстаўку, калі яму змогуць даказаць існаванне Бога. А менавіта — што чалавек можа гаварыць з Госпадам і бачыць яго.

Пакуль не вядома, ці ўспрыняў прэзідэнт Дутэртэ сваю смяротную хваробу як доказ існавання і дзеяння Бога, але, як бачым, сваю пасаду ён усё ж такі збіраецца пакінуць.

www.katolik.life

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі