У Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве штодня будуць адпраўляць Імшу

дуда2У капліцы Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве штодня будзе праходзіць каталіцкая Імша, паведаміў святар новаабранага прэзідэнта Анджэя Дуды Збігнеў Крас. Ён адзначыў, што з просьбай узяць на сябе гэтую функцыю да яго звярнуўся сам Дуда 25 ліпеня.

Паводле яго слоў, з Анджэем Дудам яны знаёмыя некалькі гадоў. Дуда прыязджаў у Ліпніцу-Мураваную, дзе Крас быў пробашчам парафіі, «у сувязі са сваімі палітычнымі і грамадскімі абавязкамі», паведамляе Радио Польша.

Новы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, інаўгурацыя якога адбылася 6 жніўня, не раз падкрэсліваў, што з’яўляецца глыбока веруючым чалавекам. У прыватнасці, у сваёй перадвыбарнай кампаніі ён абяцаў «блакаванне ўсіх дзеянняў, якія закліканы падрэзаць карані польскага грамадства — карані нашай веры. Гаворка ідзе пра чужыя ідэалагічныя плыні і чужыя паняцці, якія ў разуменні левай ідэалогіі павінны стварыць новага чалавека, з чым я, каталік, чалавек, галава сям’і, абсалютна нязгодны».

krynica.info

для друку для друку