У Польшчы знойдзены рэліквіі апякункі хворых

Святая Ядвіга

У базыліцы Тшэбніцы (Польшча) знайшлі рэліквіі св. Ядвігі, князёўны, якую палякі шанавалі за дапамогу хворым.

— Гэта не выпадковасць, гэта знак, што мы знайшлі яе менавіта зараз. Яна павінна стаць апякункай барацьбы з эпідэміяй каранавіруса, — разважае пробашч Пётр Філас SDS.

Грабніца святой Ядвігі Слёнскай у міжнародным санктуарыі ў Тшэбніцы прыцягвае натоўпы вернікаў з усяго свету. Падчас рамонту саркафага адна з каменных пліт прыцягнула ўвагу працаўнікоў. Калі адбілі адну з каменных пліт, высветлілася, што пад ёй знаходзіцца маленькая срэбная труна, а ў ёй парашткі самой святой Ядвігі! Згодна з прыкладзеным надпісам, саркафаг апошні раз быў адкрыты ў 1764 годзе!

Ксёндз Пётр Філас SDS

— Мы ведалі, што тут спачывае князёўна, але не ведалі дакладна, дзе. Калі я трымаў у руках яе рэліквіі, маё сэрца забілася мацней, — прызнаецца ксёндз Пётр Філас SDS.

Пробашч і кусташ базылікі ў Тшэбніцы не мае сумніваў, што незвычайнае адкрыццё — гэта знак ад Бога.

Скрыня з рэліквіямі апякункі хворых была апошні раз адкрыта ў 1764 годзе

— Цяжка інакш растлумачыць гэта цудоўнае супадзенне. Скрыню з рэліквіямі апякункі хворых выкапалі за дзень да ўвядзення эпідэміялагічнага стану па ўсёй краіне. Бог хоча, каб святая Ядвіга стала апякункай барацьбы з каранавірусам, — пераконвае святар і, як ён падкрэслівае, незвычайная знаходка дае надзею, што нашая штодзённасць у хуткім часе вернецца да нармальнага жыцця.

Паводле fakt.pl, пераклад Вікторыі Колзун

 

для друку для друку