У Полацку грэка-каталікі зладзілі пленэр імя Івана Хруцкага

11258904Полацкая грэка-каталіцкая парафія ўпершыню зладзіла мастацкі пленэр.

Мастакі не толькі малявалі краявіды Полацка, звязаныя з грэка-каталіцкай царквой, але і наведалі родныя мясціны славутага майстра пэндзля ХІХ стагоддзя Івана Хруцкага.

Экскурсію для ўдзельнікаў пленэра правёў полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч, паведамляе racyja.com

Іван Хруцкі нарадзіўся ў сям’і грэка-каталіцкага святара. Бацька яго пацярпеў за веру і нават быў зняволены. Пасля смерці бацькі ў 1840 годзе Хруцкі пасяліўся ў сваёй вёсцы Захарнічы каля Полацка. Памёр у 1885-м годзе, пахаваны ў Захарнічах.

У наведванні родных мясцін мастака ўдзельнічаў Апостальскі візітататар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, які адслужыў паніхіду за спачын Івана Хруцкага.

для друку для друку