У Полацкім касцёле Св. Андрэя Баболі адкрылася фотавыстава «Хайсы – Віцебскія Курапаты»

Адкрыццё выставы адбылося ў нядзелю 24 лістапада. Яна распавядае пра расстрэлы беларускіх грамадзян у гады сталінскіх рэпрэсій.

Перад прысутнымі выступілі кс. Вячаслаў Барок, кіраўнік грамадскай дырэкцыі Народнага мемарыялу «Курапаты» Алесь Чахольскі, старшыня грамадcкай ініцыятывы «Хайсы» Ян Дзяржаўцаў, старшыня легіёна Марыі з Віцебскай курыі Ала Пяцікава.

Пасля выступленняў арганізатараў выставы старшыня ініцыятывы «Хайсы» Ян Дзяржаўцаў правёў экскурсію па фотавыставе. Ён распавёў як з 2014 году разам з паплечнікамі шукалі інфармацыю пра месцы расстрэлаў каля вёскі Хайсы пад Віцебскам, як збіралі і хавалі парэшткі ахвяраў палітычнага тэрору, як усталёўвалі крыжы і помнікі.

Зараз на месцы расстрэлаў намаганнямі простых людзей створаны народны мемарыял, на якім усталяваныя 32 крыжы і 2 помнікі.

Пасля Полацка гэта фотавыстава пераедзе ў Глыбокае, у касцёл Святой Тройцы.

Зміцер Лупач, паводле vitebskspring.org
Фота: vitebskspring.org
Відэа: Зміцер Лупач

для друку для друку