У Польскім горадзе з’явіцца аглядная вежа са скульптурай Маці Божай

На паўднёвым усходзе Польшчы ў горадзе Мелец збіраюцца пабудаваць першую ў  краіне 16-метровую аглядную вежу з 4-метровай скульптурай Марыі на вяршыні.

«Гэтая інвестыцыя будзе ідэальнай разынкай», — запэўнівае ўлада.

Менавіта ад гарадскіх уладаў паходзіць ініцыятыва ўзвесці вежу на Ціраноўскай Гары. Магістрат трымаецца той думкі, што вежа па форме павінна нагадваць запаленую свечку. Пад скульптурай Маці Божай будзе аглядная пляцоўка. Пачаць будаўніцтва збіраюцца ў гэтым годзе.

Прадстаўнікі ўлады паведамілі аб тым, што будзе прынята да ўвагі магчымасць знаходжання на вежы максімальнай колькасці людзей.

У інтэрнэце ўжо з’явіліся розныя праекты агляднай вежы.

deon.pl

для друку для друку