У Польшчы знойдзеная магіла беларускага святара

belastokУ Беластоку знойдзеная магіла беларускага каталіцкага святара – нараджэнца польскай Саколкі, ксяндза Антона Леоша (1896-1975).

Ксёндз Леош быў чальцом Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, прыхільнікам беларусізацыі каталіцкага касцёла на беларускіх землях, з 1945 года з’яўляўся пробашчам парафіі Беласток-Дайліды, паведамляе racyja.com.

Адзін з аўтараў краязнаўчага праекта “Беларускі Беласток” Аляксей Трубкін распавядае, што атрымаў інфармацыю праз супольнасць “Беларуская Нацыянальная Памяць”, а таксама просіць падзяліцца падрабязнасцямі тых, хто абазнаны ў дадзенай тэматыцы.

Праект “Беларускі Беласток” ставіць за мэту пошук месцаў пахаванняў выбітных беларускіх дзеячаў, што знаходзяцца на беластоцкіх могілках.

для друку для друку