У Польшчы ў шлях вырушыў «Караван Міласэрнасці» (+відэа)

Karavan_milaserdnasciГэтая незвычайная акцыя пачалася 4 верасня пад патранатам Кашалінскага Дома Міласэрнасці (Польшча) і па благаславенню біскупа Эдварда Дайчака. На вуліцы горада і дарогі дыяцэзіі выехала павозка, запрэжаная двума коньмі, а ў ім і каля яго на роварах — усяго 11 прапаведнікаў Евангелля.

«Яны не маюць з сабой ежы, грошай, не ведаюць, дзе будуць спаць», — кажа кс. Радаслаў Сівінскі, дырэктар Дома Міласэрнасці, падкрэсліваючы іх радыкалізм і поўнае адданне сябе Божай волі.

Праект рыхтаваўся некалькі месяцаў. Спецыяльную павозку пабудаваў валанцёр Дома Міласэрнасці Аліўе дэ Местр з Францыі. Незвычайнае падарожжа будзе трываць толькі да 18 верасня.

Удзельнікі акцыі не маюць дакладна распланаванага шляху. Яны будуць затрымлівацца ў розных мясцовасцях, размаўляць з людзьмі пра Бога і маліцца разам.

Karavan_milaserdnasci_3

Удзельнікі акцыі

«Не ведаем як будзе выглядаць наш першы дзень падарожжа. Калі нас хтосьці ўбачыць, скажам яму, хто мы, папросім ежы і начлег», — сказала ўдзельніца акцыі пасля св. Імшы на пачатак выезду.

Karavan_milaserdnasci_2

«Нашы браты і сёстры, кіраваныя любоўю і праз паслушэнства, адпраўляюцца ў свет, каб абвяшчаць Евангелле, каб усім распавядаць пра вялікую любоў Езуса Хрыста, умацоўваць іх Божай Міласэрнасцю і Божай пяшчотай. Усюды, дзе яны пойдуць, яны будуць даваць сведчанне, што Бог — самы першы і самы важны», — сказаў кс. Сівінскі, які блаславіў прапаведнікаў Евангелля і іх сродкі перамяшчэння.

фота са старонкі facebook

aleteia.org

для друку для друку