У Польшчы святары арганізавалі на вуліцы «дзяжурствы для няверуючых»

На працягу шасці гадзін, кожную пятніцу ад 20 гадзіны ў вечары да 2 гадзіны ночы на вулічнай лаўцы, якая знаходзіцца ў папулярным для адпачынку месцы, асабліва сярод моладзі, святар будзе чакаць пакуль хто-небудзь не падыдзе да яго, каб проста пагаварыць, штосьці абмеркаваць, можа паплакаць ці папрасіць аб дапамозе ў пазнанні Бога.

Такія святарскія «дзяжурствы» распачаліся 11 мая.

«Кожная  размова будзе падобнай да таямніцы споведзі», – заспакойвае кс. Міхал. Але калі хтосьці б хацеў скарыстацца сакрамантам споведзі, то ў яго будзе такая магчымасць.

«Мне пашанцавала. Бог даў мне веру і сілы, пакліканне і любоў. Як добры вучань Езуса не хочу пакінуць гэтыя скарбы толькі для сябе, я хачу падзяліцца імі з іншымі«, – кажа кс. Міхал Miсяк, адзін з ініцыятараў акцыі.

Святарскія «дзяжурствы« адрасаваныя няверуючым людзям, агностыкам і тым, хто лічыць, што для іх няма месца ў Касцёле. «Мы хочам гаварыць пра звычайныя патрэбы, праблемы людзей, месцы Бога ў жыцці, духоўнасць і сумневы, якія могуць датычыцца розных аспектаў жыцця.

Так званыя «дзяжурствы» будуць служыць розныя святары. «Мы разумеем, што сёння не дастаткова чакаць людзей у парафіях і касцёлах. Мы павінны выйсці да іх туды, дзе яны ёсць. Заахвоціць да размовы і абмеркавання пытанняў, якія, магчыма, з’яўляюцца важнымі для іх», – дадае кс. Місяк.

pl.aleteia.org

для друку для друку