У Польшчы руйнуюць святыню

polska_chram13Гэтай святыні ўжо не будзе. Касцёл св. Юзафа ў Бытоме (Польшча) перастае існаваць.

Гэта не фотаздымак з далёкай Сірыі, дзе ўсе сімвалы хрысціянства знішчаныя баевікамі ІГІЛ. Такое відовішча можна спаткаць у адным з месц на Слёнзку (Польшча).

Як паведамляе gosc.pl, касцёл, размешчаны недалёка ад Тарнаўскіх гор, паміж аўтастрадай і гарадской кальцавой дарогай, паўстаў у 1928 годзе. Тым не менш, як і многія іншыя будынкі ў непасрэднай блізкасці ад касцёла св. Юзафа пастаянна знішчаўся ад шкоды здабычы горнай руды.

 Калі пад святыняй працавала шахта «Паўстанцаў Слёнзскіх», рамонтныя працы фінансаваліся з фонду. З ліквідацыяй кампаніі скончыліся грошы, і далейшыя аднаўленчыя працы аказаліся нерэнтабельнымі і не гарантавалі бяспекі.

Знос святыні трывае ўжо два тыдні. Працы падзелены на этапы — спачатку ліквідавалі прэзбітэрый і дах, а пасля пачалі руйнаваць сцены. Апошні цяжкі этап — вежа, якая самая апошняя будзе зруйнаваная. Неўзабаве знікне таксама плябанія і катэхетычны дом.

polska_chram09

Касцёл св. Юзафа на працягу 80 гадоў звонку звяртаў на сябе ўвагу характэрнымі круглымі вокнамі, а ў сярэдзіне вернікі захапляліся вітражамі і фрэскамі. Апошняя св. Імша ў ім была адпраўлена 19 сакавіка 2016 года. Затым біскуп Ян Копец упершыню ў Глівіцкай дыяцэзіі ўчыніў экссэкрацыю, пазбавіўшы святыню характару святога месца.

Невялікая колькасць вернікаў у снежні мінулага года перайшла ў новую парафію, якая была створаная ў двух кіламетрах на поўнач ад старога храма.

для друку для друку