У Польшчы распачаў працу праект «Піярскі тэлефон па распазнанню жыццёвага паклікання»

Шлюб або святарства? Рэлігійная жыццё або, магчыма, адзінота? Патэлефанаваўшы на нумар піярскага тэлефона па распазнанню жыццёвага паклікання, можна знайсці адказы на гэтыя складаныя пытанні.

Харызмат святароў і братоў з ордэна Школ Пабожных (звычайна званых айцамі піярамі) складаецца з працы сярод моладзі. Айцы піяры нават складаюць чацвёрты шлюб – акрамя традыцыйных беднасці, паслухмянасці і чысціні, шлюб «асаблівага клопату пра выхаванне дзяцей і моладзі».

«Акрамя адукацыі і выхаванню моладзі, мы хочам таксама суправаджаць маладых людзей у распазнанні іх жыццёвага паклікання. Мы робім гэта на працягу многіх гадоў, але зараз мы хочам патрапіць з нашай прапановай і да тых, хто не звязаны якім-небудзь чынам з нашым піярскім асяроддзем. Той, хто бачыць сваё пакліканне і шукае для сябе дарогі, якая б супала з Божай воляй, можа патэлефанаваць нам і проста расказаць пра гэта. Можа падзяліцца сваімі сумневамі, пагаварыць, папрасіць аб малітве«, – кажа а. Пётр Рэцкі SchP, каардынатар праекта «Піярскі тэлефон па распазнанню жыццёвага паклікання».

«Сёння многія маладыя людзі застаюцца адзін на адзін з тэмай распазнавання жыццёвай дарогі. Многім з іх не хапае адвагі, каб пагаварыць пра гэта са сваімі бацькамі, многія не могуць падзяліцца сваімі сумневамі з выхавацелямі. Часам здараецца, што раскрыццё, схаваных глыбока ў сэрцы, думак і жаданняў калегам ці сябрам пагражае не толькі непаразуменнем, але часам нават высмейваннем. Менавіта з думкай і клопатам пра такіх маладых людзей, мы пачынаем гэты праект, і ўпэўненыя, што недахопу ў людзях, якія зацікаўлены тэмай жыццёвага паклікання, мы не адчуем», – кажам а. Рэцкі.

Тэлефон будзе працаваць 24 гадзіны на працягу тыдня. Айцы піяры гарантуюць, што кожны, хто захоча скарыстацца з гэтай магчымасці, безумоўна, будзе пачуты.

Як адзначыў айцец Пётр, піярскі тэлефон па распазнанню жыццёвага паклікання прызначаны не толькі для людзей, якія думаюць пра святарства або законнае жыццё. І пра гэта выразна сведчаць чатыры маленькія малюнкі, размешчаныя на плакаце праекта. Гэтыя малюнкі адлюстроўваюць чатыры пакліканні – святарства, рэлігійнае жыццё, шлюб і жыццё ў адзіноце.

«Мы будзем старацца дапамагчы кожнаму, хто будзе адкрыты на такую дапамогу. Для абанентаў будзе мець важнае значэнне той факт, што на другім боку тэлефона ёсць нехта, хто можа проста слухаць іх, нешта раіць, памаліцца за іх і нават благаславіць.
Моладзі патрэбна дапамога ў справе распазнання сваёй жыццёвай дарогі і мы будзем старацца аказаць гэтую дапамогу як мага лепей», – кажа з надзеяй а. Пётр.

pl.aleteia.org

для друку для друку