У Польшчы распачалася перэгрынацыя фацімскай манстранцыі

Адарацыі Найсвяцейшых Дароў пачалася на Яснай Гары ў пятніцу 28 красавіка з самай раніцы. Фацімскую манстранцыю змясцілі ў капліцы св. Паўла I Пустэльніка. Святыя дары ў Фацімскай манстранцыі можна будзе сузіраць да 3 мая – польскага свята Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Польшчы, паведамляе niedziela.pl

Урачыстае завяршэнне адарацыі адбудзецца падчас эўхарыстычнай працэсіі ў дзень урачыстасці 3 мая. Фацімская манстранцыя – гэта вотум ( дар падзякі) польскага народа Маці Божай Фацімскай з нагоды 100-годдзя  абʼяўленняў у Партугаліі. Гэты дар вырабілі ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Закапанэ пры падтрымцы Фонду анёлаў Міласэрнасці. Ідэю стварыць менавіта такую ​​манстранцыю падаў а. Марыян Муха.

Сутнасць ўрачыстага паломніцтва (перэгрынацыі) і малітоўнага пакланення Госпаду ў фацімскай манстранцыі – гэта супольная малітва за мір ва ўсім свеце, а таксама адданне семʼяў Сэрцу Марыі. Манстранцыя адправілася ў пілігрымка свету з Фацімскага санктуарыя на Кшептувках. Яна наведвае найбуйнейшыя цэнтры марыйнага культу ў Польшчы, а таксама асобныя парафіі і супольнасці для інвалідаў. У верасні гэтую манстранцыю як дар польскага народа ўручаць пілігрымам, якія паедуць у Фаціму. Перэгрынацыі адбываецца са згоды Канферэнцыі епіскапату Польшчы.

Фацімская манстранцыя ўяўляе Марыю – Жанчыну, апранутую ў сонца, пад нагамі якой ляжыць паўмесяц. У цэнтры, гэта значыць «у сэрцы» Жанчыны, знаходзіцца месца, куды змяшчаюцца Святыя Дары для выстаўлення. Беззаганнае Сэрца Марыі – гэта Дом Езуса Хрыста, Валадара Міру. Сімвалічнае значэнне манстранцыі падкрэсліваюць кавалачкі 12 метэарытаў, размешчаныя ў Яе арэоле, і кавалак каменя з Месяца, які знаходзіцца пад нагамі Марыі. Кожны з гэтых дадатковых элементаў мае сертыфікат NASA. Праект і выкананне гэтага твора мастацтва належыць майстэрні Drapikowski Studio (аўтар алтара на папскай св. Імшы летам на Campus Misericordiae).

Перэгрынацыі суправаджаецца заахвочваннямі да ахвяраванняў на першы хоспіс для дзяцей, які паўстае ў Вільні. «Мы праводзім народны збор на карысць першага дзіцячага хоспіса ў Літве, – кажа Гжэгаж Кіцінскі. – Крочым па словах св. Яна Паўла II, які заклікаў, каб замест помнікаў будавалі міласэрнасць.

пераклад catholicnews.by

для друку для друку