- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

У Польшчы прайшоў паказ мод літургічнага адзення

[1]У рамках SACROEXPO ў Кельцах (Польшча) адбыўся паказ мод арнатаў (літургічнага адзення для святароў), паведамляе партал Credo [2]. SACROEXPO — найбуйнейшая ў Польшчы выстава будаўніцтва і абсталявання касцёлаў — доўжылася з 10 да 14 чэрвеня.

Калекцыю літургічнага адзення стварыў кс. Марэк Вуйцік з нагоды 30-годдзя свайго святарства. Ён падкрэслівае, што гэта не проста экспанаты, а ў кожным з гэтых арнатаў была адпраўлена св. Імша.