У Польшчы прайшла акцыя «Ноч духоўнага жыцця Кракава»

Галоўнай тэмай сёлетняга мерапрыемства сталі «Скарбы кракаўскіх кляштараў».
Самыя прыгожыя касцёлы горада і вобласці, а таксама помнікі і манастырскія скарбніцы, якія штодня з’яўляюцца недаступнымі для наведвальнікаў, можна было ўбачыць падчас акцыі, якая адбылася 14 — 15 жніўня.

Жыхары Кракава і турысты змаглі даследаваць феномен духоўнага жыцця Кракава, наведаць старадаўнія касцёлы, убачыць шматлікія выставы і паслухаць канцэрты.

Кожную ноч праходзілі спецыяльныя выставы, канцэрты, спектаклі і экскурсіі ў самых прыгожых касцёлах горада. У ўсіх жадаючых была магчымасць паглядзець, у прыватнасці, рэдкія дакументы і найбольш каштоўныя экспанаты, а таксама пазнаёміцца з гісторыяй кракаўскіх ордэнаў.

Напрыклад, у касцёле святога Яна Божага турысты змаглі ўбачыць найбольш каштоўныя прадметы з калекцый бібліятэкі і архіва, у тым ліку найстарэйшыя ў Польшчы і ў Еўропе кнігі хворых, кнігі па медыцыне і каштоўныя старадрукаваныя кнігі.

idziemy.pl
пераклад Catholicnews.by

для друку для друку