- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Польшчы маладая жанчына аддала жыццё за сваё дзіця

[1]25-гадовая Ева Пшыбыла з малапольскіх Дамінікавіц аддала сваё жыццё за жыццё свайго дзіцяці. Хворая на рак маладая жанчына адмовілася ад прамянёвай тэрапіі. Яе сын нарадзіўся 24 красавіка. Яна памерла 8 жніўня, паведамляе dts24.pl [2].

Рак мозгу 4 ступені — такі дыягназ яна атрымала ў снежні 2016 года. Адзіная эфектыўная тэрапія ў гэтай сітуацыі — прамянёвая тэрапія галавы і хрыбетніка. Але 16-тыднёвы сын пад яе сэрцам тады не меў бы шанцаў на выжыванне. Ева вырашыла пачакаць з лячэннем, пакуль Рагнар не народзіцца. Хлопчык нарадзіўся 24 красавіка ў шпіталі ў Германіі.

— З вялікай гонарам паведамляю, што ўчора (24.04.2017) у 14.34 на свет прыйшоў да нас жаданы сын! 1480 грам чыстага кахання і шчасця, якое цяжка апісаць словамі — напісала яна на Facebook.

Ева выйграла жыццё сына, але прайграла сваё ў барацьбе з хваробай. Жанчына памерла 8 жніўня.

Пераклад catholicnews.by