У Польшчы ад удару маланкі загінуў малады дамініканін

marczewski«Брат Антоній Марчэўскі ОР не жыве. Загінуў учора ад удару маланкі. Прашу аб малітве за яго і яго родных», — напісаў у Твітэры правінцыял дамініканаў у Польшчы а. Павел Казацкі ОР.

«Гэта здарылася, калі бр. Антоні вяртаўся з касцёла, будучы на адпачынку», — паведаміў а. Павел Казацкі парталу gosc.pl.

Брату Антонію было 30 гадоў. У Твітэры прадстаўляўся, як брат-студэнт, біёлаг з адукацыяй эколага і запалам, асабліва зацікаўлены ў захаванні прыроды з хрысціянскага пункту гледжання. Скончыў першы год тэлалогіі ў Кракаве.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

для друку для друку