У Пінску за пяць месяцаў пабудавалі новы касцёл (+відэа)

novy_kascel1Гэта стала магчымым дзякуючы энтузіязму і ахвярнасці вернікаў, а таксама арганізатарскім здольнасцям пробашча парафіі ксяндза Андрэя Рылкі.

Да гэтага ў Пінску на працягу больш чым двухсот гадоў не будаваліся каталіцкія святыні. Спачатку гэта не дазвалялі рабіць царскія ўлады, потым савецкія. І калі першыя перадавалі касцёлы іншым канфесіям, то другія часта проста разбуралі святыні.

Але часы змяніліся, і 6 лістапада 2012 года ў Пінску паўстала парафія святога Бенэдыкта і Карла Барамея. Пасля падрыхтоўчых прац у маі 2015 года распачалося ўзвядзенне святыні. 26 кастрычніка гэтага ж года будаўніцтва было скончанае.

27–28 кастрычніка 2015 года, калі ўрачыста адзначалася 90-годдзе ўтварэння Пінскай дыяцэзіі, новы храм быў асвечаны. Вядома, у храме трэба зрабіць яшчэ шмат унутраных прац, трэба добраўпарадкаваць тэрыторыю, але гэта ўсё з часам зробіцца. Як кажа пробашч парафіі ксёндз Андрэй Рылка, удасканальваць храм можна ўвесь час.

novy_kascel2

Напрыканцы хочацца падзякаваць ксяндзу Андрэю за тое, што ён удзяліў час журналістам “Каталіцкага Весніка” і адмыслова для нас адчыніў дзверы святыні. Больш падрабязна пра будаўніцтва касцёла глядзіце ў нашым відэарэпартажы.

Зміцер Лупач, тэкст і фота
Леанід Юрык, відэа

для друку для друку