У пілігрымку працягласцю 537 кіламетраў з Брэста ў Будслаў адправяцца больш за 60 чалавек

За 16 дзён шляху да пілігрымаў будуць далучацца іншыя пілігрымы.

Ужо 16 чэрвеня ў Будслаў выйдзе першая пешая пілігрымка. Пілігрымка з Брэста стане самай доўгай і адной з самых масавых. Па шляху да групы далучаюцца вернікі з іншых гарадоў і вёсак, і ў выніку ў Будслаў у складзе паломніцтва Пінскай дыяцэзііі прыходзяць 300-400 чалавек.

Рэгістрацыя пілігрымаў, які выйдуць з Брэста, ужо завершана. У пілігрымку запісаліся 62 чалавекі. Тыя, хто не паспеў зарэгістравацца, таксама могуць далучыцца, але пры адной дадатковай ўмове: унесці ў фонд пілігрымкі … бляшанку згушчонкі! Згушчанае малако — адзін з самых улюбёных ласункаў пілігрымаў, тым больш, што яно дае энергію і дадатковыя сілы.

Нагадаем, у шляху пілігрымка “Брэст – Будслаў” зробіць прыпынкі ў Жабінцы, Кобрыне, Луцэ, Бярозе, Івацэвічах, Лясной, Баранавічах, Паланэчцы, Ярэмічах, Дзераўной, Івянцы, Ракаве, Радашковічах, Іллі і ў Даўгінаве.

katolik.life

для друку для друку