У Паўднёвым Судане забілі славацкую манахіню. С. Вераніка (Terézia Racková SSpS) працавала лекарам у горадзе Йей.
У панядзелак была застрэлена сіламі бяспекі пры вяртанні ў начны час на машыне хуткай дапамогі з лякарні ў іншым горадзе, куды адвозіла хворага пацыента. Цяжка параненая манахіня перанесла шэраг аперацый, спачатку ў Судане, а затым у Кеніі, але выратаваць яе жыццё не ўдалося.
58-гадовая s. Вераніка належала да кангрэгацыі сясцер-місіянерак Служабнічак Святога Духа. У мінулым яна была настаяцельніцай у славацкай правінцыі. Скончыла медыцынскі факультэт Карлавага ўніверсітэта ў Празе. Працавала ў Тайландзе, Нідэрландах, Германіі, Аўстрыі, Ірландыі, Англіі, Інданезіі і Гане.
Прадстаўнік урада Паўднёвага Судана заявіў, што напад на машыну хуткай дапамогі, на якой ехала славацкая манахіня, быў наўмысным варварствам салдат. Трое з іх былі затрыманыя і будуць адказваць за забойства манахіні.
Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё
